Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: рэалізацыя дзяржпраграм павінна садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця беларусаў

21/03

Аб гэтым заявіла сёння намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкамаў.

Камісія прааналізавала справаздачы аб выніках рэалізацыі дзяржпраграм «Рынак працы і садзейнічанне занятасці», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Масавая інфармацыя і кнігавыданне» і «Урэгуляванне надзвычайных сітуацый».

На думку Таццяны Бранцэвіч, рэалізацыя дзяржпраграм павінна садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця ў рэгіёнах, ствараць новыя магчымасці для самарэалізацыі нашых людзей.

  «Праведзена вялікая праца па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў адукацыі. За тры гады ў інфраструктуру было ўкладзена больш за 30 млрд рублёў. Як вынік, у рэгіёнах з'явілася 67 новых аб'ектаў, у тым ліку 40 дзіцячых садоў і 15 школ, яшчэ 55 аб'ектаў адкрыліся пасля рэканструкцыі.

Дзяржава працягнула інвеставаць у эфектыўную занятасць і бяспечныя ўмовы працы. На гэтыя мэты ў 2021-2023 гг. было накіравана больш за 103 млн рублёў. Садзейнічанне ў працаўладкаванні на вакантныя працоўныя месцы, сезонныя працы, а таксама ў праходжанні прафпадрыхтоўкі і навучання «пад замову» атрымала звыш 460 тысяч чалавек. Асаблівая ўвага – інвалідам, асобам перадпенсійнага ўзросту, шматдзетным і адзінокім бацькам.

Важна кантраляваць эфектыўнасць інвестыцый у якасць жыцця людзей. Бо гэтыя сродкі не толькі забяспечваюць сацыяльную стабільнасць, але і ствараюць перадумовы для ўстойлівага эканамічнага росту ў доўгатэрміновым даляглядзе. Таму аддача ад іх павінна быць максімальнай», – падкрэсліла намеснік міністра эканомікі. 
Тэгі