Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: у эканоміцы, якая эфектыўна працуе, якасць жыцця людзей расце

Аб гэтым заявіла сёння, 30 лістапада 2021 года, намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, каменціруючы для карэспандэнта БелТА свежыя даныя аб узроўні матэрыяльнай забяспечанасці дамашніх гаспадарак.

«Эканоміка стабільна прырастае: плюс 2,4% за 10 месяцаў. Прадпрыемствы выбудавалі дзейсныя стратэгіі вытворчасці і продажаў прадукцыі, мадыфікавалі свае фінансавыя плыні. Што, безумоўна, станоўча адбіваецца на паступленні падаткаў у бюджэт і дынаміцы зарплат працоўных калектываў.

Гэтыя спрыяльныя тэндэнцыі, з аднаго боку, дазваляюць людзям самім зарабіць больш, што пацвярджаецца свежай статыстыкай заработных плат: плюс 2,5 працэнта за месяц. А, з другога, узмацняюць магчымасці дзяржавы для больш эфектыўнага выканання сваіх сацыяльных абавязацельстваў. У выніку чаго скарачаецца ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва. У III квартале ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паказчык знізіўся на 0,8 п.п.  – да 4%. Асабліва ўражвае дынаміка ў сельскай мясцовасці: мінус 2 п.п.

Такім чынам, "зарплатныя нажніцы" паступова сыходзяцца. Гэта значыць, змяншаецца доля людзей з нізкім узроўнем сярэднедушавога даходу за кошт іх пераходу ў "больш высокую катэгорыю", - падкрэсліла намеснік Міністра эканомікі.