Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: узаемадзеянне Савета па ўстойлівым развіцці з Маладзёжнымі пасламі МУР будзе ўмацоўвацца

Сёння, 1 снежня 2021 года, у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў міжсектаральных груп па эканоміцы, экалогіі, сацыяльных пытаннях, адукацыі, маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР.

У мерапрыемстве пад старшынствам Нацыянальнага каардынатара Беларусі па дасягненні МУР Анатоля Ісачэнкі прыняла ўдзел намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч.

На сустрэчы абмеркавалі кандыдатуры ў новы склад каардынатараў партнёрскай групы ўстойлівага развіцця сярод прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і некамерцыйных устаноў. Таццяна Бранцэвіч прапанавала дырэктара ЗАТ "Агенцтва стратэгічнага і эканамічнага развіцця" Алега Ільіна ў якасці каардынатара партнёрскай групы па эканоміцы.

Асобным пунктам парадку дня стала актывізацыя сумеснай працы з Моладзевымі амбасадарамі МУР і сродкамі масавай інфармацыі. Удзельнікі дамовіліся зрабіць гэтыя кантакты больш частымі і рэгулярнымі. Таксама па выніках мерапрыемства быў узгоднены шэраг дакументаў па функцыянаванню нацыянальнай архітэктуры па МУР