Галоўная / Навiны

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе «Падтрымка моладзевай ініцыятывы» падоўжаны да 10 кастрычніка

26/09

Міністэрства эканомікі імкнецца максімальна раскрыць творчы патэнцыял студэнцкай моладзі, гатовай да самарэалізацыі ў сферы прадпрымальніцтва.

Каб забяспечыць больш шырокі ўдзел і, галоўнае, разнастайнасць цікавых бізнес-ідэй і арыгінальных ініцыятыў, тэрмін прыёму заявак прадоўжаны да 10 кастрычніка.

Астатнія ўмовы конкурсу застаюцца без змен.

Не выпусціце гэты шанец заявіць аб сабе!