Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі адбылася сумесная рабочая сустрэча Аляксандра Чарвякова і Ірыны Касцевіч з прадстаўнікамі бізнес-саюзаў, дзяржорганаў і рэгіёнаў

18 чэрвеня ў Міністэрстве эканомікі ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася сумесная рабочая сустрэча Аляксандра Чарвякова і Ірыны Касцевіч з прадстаўнікамі аб'яднанняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў), дзяржаўных органаў і мясцовых органаў улады. Асноўнай тэмай сустрэчы стала практыка прымянення на месцах палажэнняў Указаў кіраўніка дзяржавы №143 «Аб падтрымцы эканомікі» і №178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Таццяна Быкава, дырэктар Бізнес саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага Жанна Тарасевіч, в.а. старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Віктар Маргелаў, дырэктар Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін, дырэктар Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін, старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец, старшыня Савета Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Аксана Бічун, старшыня Праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулый, намеснік старшыні Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу Марыя Карась, кіраўнік Асацыяцыі рэстаратараў Вадзім Пракоф'еў.



З боку дзяржорганаў у сустрэчы ўдзельнічалі Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Аляксей Васільеў, намеснік Міністра эканомікі Алена Пермінава, намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, намеснік Міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

Рэгіёны на сустрэчы прадстаўлялі намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Невера, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, старшыня камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Самалазаў, старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама Уладзімір Навумовіч, першы намеснік старшыні камітэта па працы і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Вера Барысевіч.

Перад пачаткам працоўнай сустрэчы Аляксандр Чарвякоў станоўча ацаніў яе новы фармат, які дазваляе больш эфектыўна прапрацоўваць складаныя пытанні і набліжацца да іх вырашэння непасрэдна падчас дыялогу. Ён таксама адзначыў, што ўсе дамоўленасці, пазначаныя на мінулай сустрэчы, рэалізаваны, і адпаведная інфармацыя накіравана ў адрас дзяржорганаў і бізнес-саюзаў.

Выступаючы перад удзельнікамі, Ірына Касцевіч арыентавала прадстаўнікоў рэгіёнаў і бізнес-супольнасці на правядзенне інтэнсіўнай інфармацыйнай працы па рэалізацыі Указа Прэзідэнта №178. «Такая праца ў першую чаргу павінна праводзіцца ў дачыненні да арганізацый, якія працуюць у рэжыме скарочанага працоўнага часу або якія знаходзяцца ў прастое», - падкрэсліла Міністр працы і сацыяльнай абароны.

У сваю чаргу Міністр эканомікі распавёў, што ў рэгіёнах праца над рэалізацыяй Указа №143 працягваецца, і бізнэсам дадзеная форма дзяржпадтрымкі запатрабавана.

«Па апошняй інфармацыі, у аблвыканкамы і Мінгарвыканкам паступіла каля 5,7 тысяч зваротаў суб'ектаў гаспадарання па прадастаўленні рознага роду мер падтрымкі па Указа №143. Больш за 2,5 тысячы з іх ужо задаволена. І праца ў гэтым кірунку працягваецца. Абласныя саветы дэпутатаў у 2 разы знізілі стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў на другі і трэці квартал. Больш за 340 суб'ектаў гаспадарання атрымала льготу па падатку на нерухомасць на суму 3,7 млн. рублёў. З іх 70% - прыватны бізнэс. Адтэрміноўкі, растэрміноўкі і падатковыя крэдыты на суму каля 5 млн. рублёў прадастаўлены 217 арганізацыям. Прычым 85% - таксама прыватны бізнэс. Арандатары гандлёвых плошчаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, па выніках праведзенай аблвыканкамамі працы таксама паведамляюць аб зніжэнні арэнднай платы і прадастаўленні адтэрміновак», - праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы Аляксандр Чарвякоў.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалася бягучая сітуацыя ў турыстычнай галіне і ў рэстаранным бізнэсе, падымаліся пытанні арганізацыі выязнога гандлю і правядзення кірмашоў у г. Мінску, ўстанаўлення арэнднай платы за карыстанне дзяржаўнай нерухомай маёмасцю ў замежнай валюце, памеру штрафных санкцый за парушэнне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

Рабочыя сустрэчы ў дадзеным фармаце будуць працягнуты.