Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях IП

20 кастрычніка 2021 г. пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Сяргея Міцянскага адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры грамадска-кансультатыўным (экспертным) савеце па развіццю прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі.

У пасяджэнні рабочай групы прынялі ўдзел першы намеснік Міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч, прадстаўнікі МПЗ, РУП «Выдавецтва   «Белбланкавыд» і бізнес-саюзаў (асацыяцый).

У ходзе мерапрыемства адбыўся прадуктыўны абмен думкамі і дадзены неабходныя тлумачэнні прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і запрошаных арганізацый па наступных пытаннях:

1. Аб ключавых аспектах змянаючагася парадка падаткаабкладання дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

2. Аб вырашэннi праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у індывідуальных прадпрымальнікаў пры падключэнні і выкарыстанні касавага і іншага абсталявання.

3. Аб прымаемых мерах пры арганізацыі працы па своечасовым укараненні механізму маркіроўкі тавараў (абутковай прадукцыі) уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі.

4. Аб парадку правядзення разлікаў, якія ажыццяўляюцца асобнымі катэгорыямі рэзідэнтаў (індывідуальнымі прадпрымальнікамі) за межамі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі абмяняліся думкамі па вышэйагучанным пытанням і вызначылі напрамкі ўзаемадзеяння пры далейшай выпрацоўцы ўзгодненых рашэнняў, якія ўлічваюць інтарэсы дзяржавы і прапановы малога бізнэсу.

Усе ўзнятыя пытанні будуць традыцыйна адлюстраваны ў пратаколе пасяджэння рабочай групы, які будзе размешчаны на сайце Мінэканомікі і накіраваны адпаведным дзяржорганам для выканання.