Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі прайшла сустрэча з топ-мэнэджэрамі флагманаў прамысловай галіны

25 красавіка 2020 года Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, Міністр прамысловасці Павел Уцюпін, намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар сустрэліся з кіраўніцтвам прадпрыемстваў-флагманаў айчыннай прамысловасці для абмеркавання бягучай сітуацыі на прадпрыемствах і ў галіны ў цэлым. Сустрэча прайшла ў Міністэрстве эканомікі ў фармаце «без гальштукаў».

Дадзеная сустрэча адбылася ў межах комплекснага маніторынгу бягучай сітуацыі ў эканоміцы краіны, якiМіністэрства ажыццяўляе па трох напрамках: сустракаючыся з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу, рэгулятарамі галін і аналізуючы становішча спраў у рэгіёнах.

Напярэдадні, 24 красавіка для азнаямлення са станам спраў на месцах Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пабываў у Пінскім раёне, дзе прыняў удзел у пасяджэнні Пінскага райвыканкама, наведаў прадпрыемства лёгкай прамысловасці ААТ «Палессе», філіял «Камертон» ААТ «Інтэграл», сумеснае беларуска-амерыканскае прадпрыемства «Камсэ» і Палескі дзяржаўны універсітэт.