Уладзімір Лабанаў: каардынуем дзеянні па паглыбленні прамысловай кааперацыі ў Саюзнай дзяржаве
Аб гэтым заявіў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў, выступаючы на Секцыі № 1 «Вытворчы і будаўнічы патэнцыял» XVII Гомельскага эканамічнага форуму.
Паводле слоў Уладзіміра Лабанава, Беларусь і Расія сёлета значна нарошчваюць аб'ёмы ўзаемнага гандлю: наша доля ў расійскім імпарце наблізілася да 9 працэнтаў супраць сярэднегадавых паказчыкаў апошняй пяцігодкі ў 5,4 працэнта. А ўдзельная вага расійскай прадукцыі ў імпарце Беларусі склала каля 51,5 працэнта.
«Агульны рынак Саюза быў і застаецца прыярытэтным для нашых краін. Сыход заходніх кампаній адкрывае для нас «акно магчымасцяў».
Мы павінны скаардынаваць нашы дзеянні і працаваць на апярэджанне, арганізоўваючы новыя і пашыраючы дзейныя вытворчасці», – падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення.
Значны фрагмент выступлення прадстаўніка Мінэканомікі быў прысвечаны прыярытэтам практычнай рэалізацыі імпартазамяшчэння.
«Першы – інтэграцыйныя праекты. Сфарміраваны і ўзгоднены пул з сумесных ініцыятыў, у асноўным, у машынабудаванні.
Важна, што ў нашых рэгіёнах ужо ёсць «гісторыі поспеху». Напрыклад, завод будаўнічых матэрыялаў «Карпарацыi «ВОЛМА», вытворчасць грузавога чыгуначнага транспарту і танк-кантэйнераў на базе Асіповіцкага вагоннага дэпо. Такіх праектаў павінна станавіцца больш.
Другі – паглыбленая перапрацоўка мясцовай сыравіны. Тут канцэнтруемся на прадукцыі, якая запатрабавана не толькі ў нас, але і на знешнім рынку.
Трэці – нацыянальныя праграмы па імпартазамяшчэнні. У нас ёсць кампетэнцыі, попыт, агульны рынак. Неабходна гэту працу маштабаваць, выбудаваўшы кааперацыйныя ланцужкі ў адпаведных галінах і выйсці на сумесныя імпартазамяшчальныя праграмы.
Чацвёртае - спалучэнне прамысловых інтарэсаў з Кітаем. «Кропкамі» стратэгічнага партнёрства нашых краін могуць стаць станкабудаванне, робататэхніка, лічбавыя тэхналогіі, выпуск медыцынскага абсталявання і гэтак далей.
Пятае – інструменты падтрымкі імпартазамяшчэння.
Выгадныя фінансавыя ўмовы пад перспектыўныя праекты сёння прапануе Банк развіцця. Малы бізнэс, у сваю чаргу, можа разлічваць на даступныя сродкі з боку Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
З'яўленню новых кааперацыйных ланцужкоў садзейнічае пляцоўка імпартазамяшчэння, створаная Беларускай універсальнай таварнай біржай. За першае паўгоддзе 2023 года там было праведзена больш за 18,8 тыс. здзелак на суму звыш 190 млн рублёў.
Кантактна-кааперацыйныя біржы праводзіць і наш Фонд. Гэта таксама паскарае пошук дзелавых партнёраў.
Узгодненыя і скаардынаваныя дзеянні па рэалізацыі ўсяго комплексу мерапрыемстваў дадуць магчымасць не толькі замясціць імпарт, але і забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы», – рэзюмаваў Уладзімір Лабанаў.