Галоўная / Навiны

Вольга Русіновіч: дыялог бізнесу і ўлады садзейнічае развіццю дзелавой ініцыятывы

21/03
 

Аб гэтым заявіла сёння дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч падчас рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Свіслацкага, Шчучынскага раёнаў і г.Гродна.

Мерапрыемства праходзіла на базе Навучальна-вытворчага цэнтра «Тэхналаб».

Удзельнікі абмеркавалі прапановы па ўдасканаленні мер стымулявання дзелавой ініцыятывы ў рэгіёне, у тым ліку шляхам змянення падыходаў да аказання дзяржаўнай падтрымкі малому і сярэдняму прадпрымальніцтву, а таксама іншыя пытанні, якія хвалююць бізнес.

«Такія сустрэчы садзейнічаюць канструктыўнаму дыялогу ўлады і бізнесу, з'яўляюцца эфектыўным інструментам для пошуку вырашэння шырокага кола пытанняў, якія ўзнімае сёння айчынны бізнес», – адзначыла дырэктар Дэпартамента.

Сустрэчы ў такім фармаце пройдуць і ў іншых рэгіёнах краіны.

Тэгі