Вольга Русіновіч: Умацаванне кааперацыйных сувязей адкрывае новыя магчымасці як для малога бізнесу, так і для буйных прадпрыемстваў
21/09
Аб гэтым заявіла сёння дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч, выступаючы на Секцыі № 3 «Малы і сярэдні бізнес» XVII Гомельскага эканамічнага форуму.
Даклад прадстаўніка Мінэканомікі быў прысвечаны падтрымцы кааперацыйнага ўзаемадзеяння суб'ектаў малога сярэдняга прадпрымальніцтва і буйных прамысловых прадпрыемстваў.
«Кааперацыйныя сувязі паміж малымі і буйнымі прадпрыемствамі вырашаюць мноства пытанняў у сферы імпартазамяшчэння і гарантавання тэхналагічнай бяспекі краіны.
Сёння нам неабходна аб'ядноўвацца, кансалідаваць свае намаганні, адшукваць рэзервы і магчымасці для таго, каб цяперашні час стаў часам новых магчымасцей для кожнага суб'екта прадпрымальніцтва і дзяржавы ў цэлым», – адзначыла Вольга Русіновіч.