Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Вызначаны пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»

Падведзены вынікі Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці суб'ектаў гаспадарання за 2020 год.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2021 г. №571 вызначаны пераможцы Нацыянальнага конкурсу ад абласцей і г. Мінска па пяці намінацыях: «Паспяховы старт», "Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес сферы паслуг» і «Эфектыўны індывідуальны бізнэс».

Звання «Ганаровы прадпрымальнiк» у гэты раз удастоены тры арганізацыі і адзін індывідуальны прадпрымальнік, прызнаныя «прадпрымальнікамі года» на працягу двух гадоў запар.

2020 год стаў ва ўсіх адносінах няпростым для бізнесу і ўнёс значныя карэктывы ў намечаныя мэты і планы. Разам з тым, гэты складаны год стаў годам пошуку свежых ідэй, прыняцця нестандартных рашэнняў, укаранення новых працэсаў і спосабаў камунікацыі. Пераможцы конкурсу прадэманстравалі яркі прыклад прафесіяналізму, мэтанакіраванасці, адказнасці і адданасці сваёй справе нават ва ўмовах высокай рызыкі.

Па традыцыі ўшаноўванне пераможцаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы. Лепшым з лепшых па версіі Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» будуць уручаны дыпломы і памятныя прызы, а таксама падарункі ад верных традыцыі садзейнічання развіццю бізнес-руху і новых партнёраў цырымоніі. Прыемным бонусам для пераможцаў з гэтага года стане права выкарыстоўваць у рэкламных мэтах лагатып конкурсу.

Жадаем пераможцам, удзельнікам конкурсу і ўсім прадпрымальнікам энергіі і аптымізму, бліскучых ідэй і магчымасцяў для іх рэалізацыі, новых дасягненняў і яркіх перамог!