Зацверджаны парадак пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў г. Мінску
Намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета ЕЭК пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталлі Пяткевіч.
Падчас мерапрыемства, якое праходзіла сёння, 26 верасня 2025 г., у рэжыме відэаканферэнцыі, было разгледжана 29 пытанняў у сферах тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і па іншых напрамках.
Дэталёва абмеркаваны пытанні рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.
Зацверджаны парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбудзецца 29-30 верасня 2025 года ў г.Мінску. У яго ўключана 18 пытанняў у галіне фінансавай падтрымкі ў прамысловасці і АПК, развіцці інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, транспартнай інфраструктуры і шэраг іншых.
Саветам ЕЭК прынята распараджэнне аб правядзенні пілотнага праекта па ўжыванні навігацыйных пломбаў у дачыненні да асобных відаў лесаматэрыялаў, якія перамяшчаюцца па тэрыторыі Расіі ў мэтах іх вывазу на тэрыторыю Казахстана або Кыргызстана без абавязковага абсталявання аўтамабільных транспартных сродкаў апаратурай спадарожнікавай навігацыі з падключэннем да сістэмы ГЛОНАСС.
Зацверджаны план мерапрыемстваў па стварэнні, забеспячэнні функцыянавання і развіцці інтэграванай сістэмы ў 2026 годзе. Дакумент змяшчае наступныя напрамкі: агульнасістэмнае праектаванне інтэграванай сістэмы, мадэрнізацыя і развіццё інтэграцыйнага сегмента камісіі інтэграванай сістэмы, суправаджэнне і развіццё трансгранічнай прасторы даверу.
Членамі Савета ЕЭК адобрана рашэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Об общих принципах и подходах к определению ответственности за нарушение требований и процедур в сфере применения санитарных, ветеринарно-санитарных и карантинных фитосанитарных мер».

