Новы выгляд эканомікі
Яшчэ на пачатку бягучай пяцігодкі (2011-2015 гг.) пры распрацоўцы Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2015 нараўне з паняццямі “новы твар эканомікі” ва ўжытак увайшлі тэрміны “дабаўленая вартасць”, “высокавытворчыя працоўныя месцы”, “прадукцыйнасць працы па дабаўленай вартасці”, “структурная перабудова” – як новыя характарыстыкі эканамічнай дзейнасці беларускай сістэмы. У сацыяльна-эканамічным развіцці былі зроблены акцэнты на такія якасныя паказчыкі, як прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці, суадносіны экспарту і аб’ёма вытворчасці, новыя тэхналогіі і мадэрнізацыя і інш.
У выніку працы Міністэрства эканомікі быў прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў па ўдасканаленні бізнес-клімату ў краіне, у выніку чаго ў адным з найбольш агульнапрызнаных сусветных рэйтынгаў “Вядзенне бізнесу” Беларусь з кожным годам паляпшае свае пазіцыі і прызнаецца адным з найбольш актыўных дзяржаў-рэфарматараў. З 2011 па 2015 гады агульны рэтынг Беларусі палепшыўся яшчэ на 34 пазіцыі, наша краіна заняла 57 месца, апарэджваючы партнёраў па ЕАЭС і большасць краін СНД.
Аднак на дадзеным этапе развіцця сур’ёзны ўплыў на эканоміку нашай краіны працягнулі аказваць негатыўныя знешнія фактары, якія сфарміравалі вельмі неспрыяльную кан’юнктуру для развіцця адкрытай беларускай эканомікі. Першым негатыўным фактарам у пачатку дадзенага перыяду, з’яўляліся вынікі сусветнага эканамічнага крызісу.
Стымуляванне ўнутранага попыту, як меры па пераадоленні негатыўнага ўплыву гэтага крызісу, справацыравала назапашванне дысбалансаў у эканоміцы, рост адмоўнага сальда знешняга гандлю і павелічэне валавога знешняга доўга краіны.
Назапашаныя дысбалансы сталі прычынай дэвальвацыі, высокай інфляцыі і зніжэння даходаў насельніцтва ў 2011 годзе. У той жа час дэвальвацыя падагнала рост продажу на экспарт. Аб’ёмы знешняга гандлю таварамі перавысілі дакрызісны ўзровень (у 2008 г. – 72 млрд. долараў ЗША, у 2009 г. – 50 млрд. долараў ЗША, у 2011 г. – 87 млрд.). змяненне курса нацыянальнай валюты дазволіла вярнуць дэфіцыт гандлёвага балансу ў бяспечную зону.
У 2012 годзе безэмісійнае развіццё, накіраванае на знешні рынак, гнуткае курсаўтварэнне і эканамічна абгрунтаваны рост зарабатнай платы дазволілі збалансаваць эканоміку, павялічыць даходы насельніцтва і забяспечыць бездыфіцытнае выкананне бюджэту.
Аднак у 2013 годзе падзенне ВУП у ЕС і запавольванне дынамікі развіцця ў эканоміцы асноўнага нашага партнёра – Расійскай Федэрацыі, значна абмежавалі магчымасці эканомікі Беларусі развівацца за кошт знешняга попыту. Дадатковым негатыўным фактарам стаў калійны крызіс 2013 года, які выразіўся ў рэзкім зніжэнні цэн на калійныя ўгнаенні. Следствам усяго гэтага стала зніжэнне экспарта і запавольванне дынамікі ВУП. У гэтых умовах выбар паміж ростам і збалансаванасцю быў адназначна зроблены на карысць апошняй.
2014 год прынёс новыя выклікі і шокі, як на рэгіянальным, так і на сусветным узроўнях. Крызісныя працэсы ў эканоміцы Расіі, нізкая інвестыцыйная актыўнасць расійскіх прадпрыемстваў, рэжым узаемных санкцый ЕС і РФ, нестабільнасць у эканоміцы Украіны – усе гэтыя фактары стрымлівалі магчымасці росту беларускай эканомікі ў бягучым перыядзе.
Яшчэ адным негатыўным фактарам, які вызначыў дынаміку эканомікі ў другой палове разглядаемага перыяда, стала зніжэнне цэн на нафту і нафтапрадукты. Так калі барэль нафты маркі Brent у сакавіку 2012-года каштаваў больш за 120 долараў ЗША, то да канца 2015 года ён гандляваўся на ўзроўні 40 долараў ЗША,
Маючы на ўвазе пералічаныя фактары, беларуская эканоміка не магла ў поўнай ступені скарыстацца традыцыйнымі знешнімі крыніцамі росту. Устараненне дысбалансаў, якія назапасіліся ў перыяд 2006-2010 гг., і небяспека развіцця дэвальвацыйна-інфляцыйных працэсаў абмежавалі рост з боку ўнутранага рынку. Акрамя таго, краіна вымушана была адцягнуць значныя рэсурсы на абслугоўванне назапашанага знешняга дзяржаўнага доўга. Сукупнасць дадзеных фактараў абумовіла стрыманыя тэмпры росту асноўных макраэканамічных паказчыкаў.
Сярэднегадавыя тэмпы прыросту ВУП за пяцігодку склалі 1,1%, рэальныя грашовыя даходы павялічыліся ў 1,33 разы. Нягледзячы на ўсе складанасці, атрымалася дасягнуць мэты па інфляцыі, якая запаволілася са 108,7% у 2011 годзе да мінімальнага ўзроўня – 12-ці %. Была забяспечана ўвязка тэмпаў росут аплаты працы з ростам яго прадукцыйнасці: у 2015 годзе тэмп росту прадукцыйнасці працы перавысіў рост рэальнай зарабатнай платы на 0,4 п.п. Аднак на фоне нізкага росту прадукцыйынасці працы ў 2014-2015 гг. адбылося запавольванне тэмпаў рэальнай зарабатнай платы і рэальных грашовых даходаў насельніцтва.
Для перадольванны негатыўнага ўплыву знешніх фактараў, Міністэрства эканомікі распрацавала новую экспартную стратэгію па дыверсіфікацыі рынкаў па прынцыпе “траціна-траціна-траціна”. У сярэднетэрміновай перспектыве прагназуецца пераразмеркаваць долі беларускага экспарту на рынках ЕАЭС, ЕС і краін “далёкай дугі”. Рэалізацыя дадзенай стратэгіі дазволіць мінімізаваць уздзеянне знешнеэканамічнай кан’юнкутры на эканоміку краіны, знізіць высокую канцэнтрацыю экспарту на асобных рынках.
Узважаная эканамічная палітыка, якая грунтуецца на безэмісійным развіцці, гнуткім курсаўтварэнні, эканамічна абгрунатваным росце зарабатнай платы ў залежнасці ад прадукцыйнасці працы, дазволіла па выніках пяцігодкі ў цэлым захаваць макраэканамічную і сацыяльную стабільнасць, палепшыць якасць жыцця насельніцтва.
Так, у дакладзе ПРААН “Індэкс чалавечага развіцця 2015”, які дае параўнальны аналіз 189 дзяржаў-членаў ААН па ўзроўню чалавечага развіцця на падставе базавых індыкатараў (годныя ўмовы жыцця, працягласць жыцця, узровень адукацыі) Беларусь заняла 44-е месца (разам з Расіяй) і ўзначальвае групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця, знаходзячыся на адну пазіцыю ніжэй за Чарнагорыю, якая замыкае групу краін з вельмі высокім узроўнем даходаў.