Аб выплаце заработнай платы і страхавых узносаў
Згодна з артыкулам 120 Закона Рэспублікі Беларусь «Об экономической несостоятельности (банкротстве)» кіраўнік у адносінах да работнікаў даўжніка прадаўжае выконваць умовы працоўных дагавораў (кантрактаў) або спыняе іх у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы.
На нарадзе ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2 красавіка 2019 года па найбольш актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны было аб'яўлена, што своечасовасць выплаты заработнай платы знаходзіцца на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы.
У сувязі з гэтым, у мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці работнікаў арганізацый, якія знаходзяцца ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), і недапушчэння сацыяльнай напругі, звязанай з нявыплатай заработнай платы і іншых належных выплат, неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на своечасовую выплату заработнай платы ў поўным аб'ёме і абавязковых страхавых узносаў работнікам.
Пры гэтым звяртаем увагу на няўхільнае выкананне патрабавання часткі другой артыкула 141 Закона «Об экономической несостоятельности (банкротстве)», які прадпісвае адначасова з выплатай заработнай платы праводзіць выплату абавязковых узносаў, а таксама часткі чацвёртай артыкула 147 Закона, якая прадугледжвае выплату абавязковых узносаў прапарцыйна заработнай платы работнікам даўжніка.