Аб выплаце ўзносаў у ФСАН
Зыходзячы з інфармацыі, якая паступае ад тэрытарыяльных органаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – Фонд) паведамляем наступнае.
Згодна з часткай трэцяй артыкула 137 Закона Рэспублікі Беларусь «Об экономической несостоятельности (банкротстве)» (далей - Закон) чарговасць разлікаў па абавязацельствах даўжніка, указаным у частцы першай артыкула 141 Закона (у тым ліку выплаце выхадных дапамог і аплаце працы асоб, якія працуюць (працавалі) у даўжніка па працоўных дагаворах (кантрактах)), вызначаецца кіраўніком з улікам асаблівасцей гаспадарчай дзейнасці і фінансава-эканамічнага становішча даўжніка.
У сваю чаргу згодна з часткай другой артыкула 141 Закона адначасова з выплатай заработнай платы праводзіцца выплата ўзносаў і іншых плацяжоў у Фонд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Прадпісанне часткі другой артыкула 141 Закона аб адначасовай выплаце заработнай платы і ўзносаў (іншых плацяжоў) у Фонд носіць імператыўны характар.
Выплата бягучай заработнай платы работнікам без захавання ўстаноўленай прапарцыянальнасці выплаты ўзносаў з'яўляецца парушэннем заканадаўства.
Няўплата або няпоўная выплата ва ўстаноўлены тэрмін абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у Фонд на суму больш за дваццаць базавых велічынь, учыненую службовай або іншай упаўнаважанай асобай, утварае склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 12.15 КаАП і цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дваццаці базавых велічынь.
Складаць пратаколы за ўказанае правапарушэнне маюць права ўпаўнаважаныя на тое службовыя асобы органаў Фонду (абзац пяты пункта 15 часткі 1 артыкула 3.30 ПВКаАП).