Падрыхтоўка праекта ДПП у Беларусі ад ініцыянавання да заключэння пагаднення аб ДПП
Парадак падрыхтоўкі, разгляду і ацэнкі прапаноў аб рэалізацыі праектаў ДПП, а таксама парадак арганізацыі і правядзення конкурсу па выбары прыватнага партнёра зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2016 г. № 532 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 года “Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве”.
Устаноўленыя заканадаўствам працэдуры, у прыватнасці, прадугледжваюць:
распрацоўку дзяржаўным альбо прыватным ініцыятарам канцэпцыі, яе ўзгадненне дзяржаўнымі органамі, ацэнку Цэнтрам ДПП, разгляд і адабрэнне МІКС;
падрыхтоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання (ТЭА) з паралельнай распрацоўкай праекта пагаднення аб ДПП, уключаючы вызначэнне ўмоў прыцягнення прыватнага партнёра для рэалізацыі праекта ДПП, выяўленне і правядзенне ацэнкі рызык, размеркаванне іх паміж дзяржаўным і прыватным партнёрамі;
ацэнку ТЭА адпаведнымі дзяржаўнымі органамі і Цэнтрам ДПП;
падрыхтоўку праекта рашэння аб рэалізацыі праекта ДППў адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве» (далей – рашэнне аб рэалізацыі праекта ДПП), яго ўзгадненне;
разгляд ТЭА і іншых матэрыялаў МІКС і адабрэнне ім праекта ДПП;
распрацоўку конкурснай дакументацыі (пасля прыняцця рашэння аб рэалізацыі праекта ДПП), яе праверка Цэнтрам ДПП, ўзгадненне з дзяржаўнымі органамі і адабрэнне МІКС;
правядзенне конкурсу па выбары прыватнага партнёра для заключэння пагаднення аб ДПП;
заключэнне пагадненне аб ДПП паміж дзяржаўным і прыватным партнёрамі.
У выпадку, калі ініцыятарам праекта выступае не дзяржаўны орган, а прыватны ініцыятар, то прапанова першапачаткова падлягае разгляду ў зацікаўленага органа, і толькі пасля адабрэння ім прапанаваных канцэпцыі і ТЭА ўступае ў сілу агульная працэдура ў частцы яго ацэнкі і разгляду дзяржаўнымі органамі, Цэнтрам ДПП і МІКС .
Патрабаванні да канцэпцыі праекта ДПП, ТЭА, конкурснай дакументацыі, а таксама методыка ацэнкі прапаноў аб рэалізацыі праектаў ДПП ўстаноўлены Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 27 лiпеня 2016 г. № 49 «Аб праектах дзяржаўна-прыватнага партнёрства».