Прыватызацыя

Дзяржавай прыняты шэраг актаў заканадаўства па стварэнні спрыяльных умоў для інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку шляхам удзелу інвестараў у прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці.

З удзелам экспертаў Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду сфармавана заканадаўчая база і забяспечана комплекснае прававое рэгуляванне пытанняў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці.

З 2011 года ў рэспубліцы дзейнічае новы Закон аб прыватызацыі, які ўсталяваў асноўныя прынцыпы прыватызацыі, такія, як прыярытэтнасць аплатных спосабаў прыватызацыі, захаванне законнасці на ўсіх стадыях, галоснасць.

Кардынальна скарочаны пералік відаў дзяржаўнай маёмасці, якая не можа быць прыватызавана, прадугледжана магчымасць перадачы такой маёмасці ў канцэсію тэрмінам да 99 гадоў, што дазволіла стварыць дадатковыя магчымасці для інвестыцыйнай дзейнасці.

На замежных інвестараў распаўсюджваецца нацыянальны рэжым удзелу ў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці.

Замежныя інвестары могуць удзельнічаць у прыватызацыі наступным чынам:

шляхам унясення ўкладу ў статутны фонд акцыянернага таварыства, што ставарееца, на этапе акцыянавання дзяржаўнага прадпрыемства;
шляхам набыцця акцый акцыянернага таварыства, якія дадаткова выпускаюцца, на суму ўкладу інвестара;

шляхам набыцця пакета акцый гаспадарчага таварыства, якое належыць дзяржаве, на аўкцыёнах і конкурсах альбо шляхам заключэння прамога дагавора з інвестарам;

шляхам набыцця дзяржаўнага прадпрыемства як маёмаснага комплексу;

шляхам набыцця аб'ектаў дзяржаўнай нерухомасці.

У Рэспубліцы Беларусь зроблена работа па істотнаму скарачэнню і спрашчэнню адміністрацыйных працэдур па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці, правоў на яе і здзелак з ёю. Функцыянаванне рынку нерухомасці ў Рэспубліцы Беларусь забяспечвае адзіная сістэма вядзення кадастру нерухомай маёмасці і дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на яго. Рэформа па стварэнні існуючай сістэмы Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй пачата ў 2003 годзе, у сувязі з прыняццем закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй”. З увядзеннем гэтага закона ў Рэспубліцы Беларусь дзяржавай гарантавана абарона зарэгістраваных правоў на маёмасць.

Вынікам працы стала прызнанне Беларусі адным з вядучых рэфарматараў у гэтай галіне ў рэйтынгу Сусветнага банка “Умовы вядзення бізнесу”. У 2012 годзе Рэспубліка Беларусь па паказчыку “Рэгістрацыя ўласнасці” заняла 3 месца з 185 краін у адпаведнасці са справаздачай Сусветнага банка “Вядзенне бізнесу – 2013”.

У рэспубліцы праведзена рэформа зямельных адносін. Спрошчана працэдура прадастаўлення зямельных участкаў. Для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь устаноўлена права прыватнай уласнасці на зямлю. Замежны інвестар можа набыць у Рэспубліцы Беларусь зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць, стварыўшы юрыдычную асобу, якая з'яўляецца рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Уся неабходная для патэнцыйных інвестараў інфармацыя прадстаўлена на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці www.gki.gov.by.

Больш падрабязна аб прыватызацыі глядзіце тут: