Парадак запытаў
Рэкамендуемы парадак падачы запытаў прадстаўнікамі друкаваных і электронных СМІ ў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
1. Запыты варта накіроўваць на імя Міністра эканомікі .
2. Запыты афармляюцца на рэдакцыйным бланку за подпісам адказнага кіраўніка (галоўнага рэдактара, рэдактара аддзела).
3. У запыце фармулююцца:
- Асноўная тэма (прадмет запыту);
- Спіс пытанняў;
- У выпадку папярэдняга ўзгаднення або дамоўленасці
ўказваецца дэпартамент, аддзел, спецыяліст Міністэрства для
адказаў на пастаўленыя пытанні ці арганізацыі інтэрв'ю;
- Кантактныя дадзеныя рэдакцыі і карэспандэнта (тэлефон, E-mail).
4. Журналісты замежных сродкаў масавай інфармацыі павінны мець пасведчанне аб акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь ( акрэдытацыйная картка), выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
5. Запыты прымаюцца па факсе 200-37-77 і на электронны адрас press@economy.gov.by на працягу працоўнага дня (з 9.00 да 18.00).