Арганізатар – Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Мэта мерапрыемства – кансалідацыя экспертнага патэнцыялу высокага ўзроўню, кіраўнікоў ключавых органаў дзяржкіравання, айчынных і замежных навукоўцаў-эканамістаў, экспертаў-практыкаў, прадстаўнікоў дзелавой і грамадзянскай супольнасці для сумеснага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
У гэтым годзе канферэнцыя будзе арыентавана на пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця і спадарожных ім выклікаў, абгрунтаванне рэкамендацый па нейтралізацыі рызык і выкарыстанні драйвераў эканамічнага росту ва ўмовах доўгатэрміновай нявызначанасці.
Праграма мерапрыемства ўключае чатыры тэматычныя круглыя сталы, а таксама секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя пытанням інстытуцыйнага рэгулявання і знешнеэканамічнай палітыкі, інавацыйна-інвестыцыйнаму развіццю, павышэнню канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара, інфармацыйных тэхналогіях і мадэляванні эканамічных працэсаў.
Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 22 кастрычніка 2026 г.на пляцоўцы гасцінічнага комплексу «Прэзідэнт-Гатэль».