Аб гэтым заявіла сёння, 28 лістапада 2025 года, намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава, прадстаўляючы дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ад Магілёўскай вобласці праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 – 2030 гады.
Пры абмеркаванні прыярытэту «Рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу» Алена Балігатава адзначыла, што стаіць задача вывесці турыстычную галіну на якасна новы ўзровень, ператварыўшы яе ў нацыянальны праект, і адначасова адкрыць свету нашы гісторыю і культуру.
«Патэнцыял развіцця галіны істотны, у ёй задзейнічана каля 5,5 працэнтаў усіх занятых у эканоміцы. У гасцінічным бізнэсе турызм фармуе звыш 70% дабаўленай кошту, у пасажырскім транспарце – дзве траціны, у грамадскім харчаванні – траціна і парадку 17% у рознічным гандлі.
Цыфравізацыі турызму, сучасная інфраструктура, разнастайнасць тытульных маршрутаў як візітная картка рэгіёнаў дазволяць пашырыць магчымасці для нашых грамадзян адпачываць дома, захоўваючы даходы ўнутры краіны, а таксама павялічыць прыток замежных грамадзян і валютных паступленняў», – акцэнтавала Алена Балігатава.
Намесніца кіраўніка Міністэрства адзначыла, што для Магілёўскай вобласці Турызм – дадатковая кропка росту.
«Рэгіён багаты прыродна-рэкрэацыйнымі і гісторыка-культурнымі славутасцямі. Неабходна пашырыць інфраструктуру размяшчэння і харчавання турыстаў. Акцэнт – на развіцці санаторна – курортнага напрамку і аздараўленчых паслуг», - сказала Алена Балігатава.
Рэалізацыя пастаўленых задач дасць магчымасць павялічыць уклад турызму ў ВУП краіны да 4,5 %, экспарт турыстычных паслуг – у 2 разы.
Механізмамі рэалізацыі стануць дзяржпраграмы» Турызм» і «Культурная прастора».