Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Алена Балігатава: дзякуючы эфектыўнай працы эканомікі забяспечаны апераджальныя тэмпы росту даходаў насельніцтва

Пра гэта распавяла намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава, выступаючы з дакладам 8 кастрычніка 2026 года на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Як адзначыла намеснік міністра эканомікі, тэмп росту рэальных даходаў насельніцтва па выніках 7-мі месяцаў 2026 г.склаў 108,1 %, што істотна вышэй прагнозу.

«Асноўным драйверам павышэння даходаў грамадзян з'яўляецца дынаміка заработнай платы. У рэальным выражэнні за студзень-жнівень яна дадала 7,7%. Яшчэ больш высокімі тэмпамі расце ўзровень аплаты працы бюджэтнікаў.

Павелічэнне даходаў дазваляе нашым людзям больш актыўна паводзіць сябе на спажывецкім рынку. Рознічны тавараабарот за 8 месяцаў бягучага года вырас на 8,4% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.

Росту рэальных даходаў насельніцтва шмат у чым спрыялі і меры па стрымліванні інфляцыі, якія прымаюцца Ўрадам. Спажывецкія кошты ў студзені-жніўні ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га выраслі на 5,1%. Пры гэтым па выніках жніўня забяспечаны адзін з самых нізкіх узроўняў інфляцыі ў краінах ЕАЭС – «плюс» 4,5 %», – распавяла Алена Балігатава.

Намеснік кіраўніка Міністэрства адзначыла, што ў далейшым, забеспячэнню станоўчай дынамікі эканамічных паказчыкаў будзе садзейнічаць рэалізацыя вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай праграм. Адпаведныя падыходы замацаваны Указам Прэзідэнта №342 ад 30 верасня 2026 года «О важнейших показателях и параметрах социально-экономического развития Республики Беларусь на 2027 год».

 «Павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі, нарошчванне экспартных паставак, паляпшэнне фінансавага стану прадпрыемстваў стане гарантам выканання сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы – гэта, перш за ўсё, стварэнне годных умоў для жыцця, паляпшэнне якасці інфраструктуры і далейшае павышэнне даходаў насельніцтва», – рэзюмавала Алена Балігатава.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/alena-baligatava-dzjakujuchy-efektyunaj-pratsy-ekanomiki-zabjaspechany-aperadzhalnyja-tempy-rostu-51590-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова