Аб гэтым заявіла сёння, 25 лістапада 2025г., намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава, прадстаўляючы дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ад Гомельскай вобласці праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.
У сваім выступленні намеснік міністра расказала аб падыходах да фарміравання дакумента, сфакусаваўшы асаблівую ўвагу на пытаннях забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі.
«Рашэнне дэмаграфічнай праблемы ляжыць у светапогляднай плоскасці. Вось чаму ў новым пяцігоддзі мы ставім задачу вярнуць прэстыж інстытута шлюбу і адказнага бацькоўства. Шматдзетнасць павінна стаць прыкладам для пераймання і нормай жыцця», – адзначыла Алена Балігатава.
У рамках гэтага напрамку будуць рэалізаваны меры па пашырэнні сацыяльна-эканамічнай падтрымкі сем'яў, стымуляванні шматдзетнасці, укараненні прагрэсіўнай мадэлі сямейнага капіталу, развіццю інстытута Эка, пашырэнню сеткі дашкольных устаноў.
Паводле слоў намесніка міністра эканомікі, у развіцці сістэмы аховы здароўя акцэнт будзе зроблены на прафілактыку захворванняў і забеспячэнне даступнасці якаснай медыцынскай дапамогі ў кожным кутку краіны.
«З гэтай мэтай плануем забяспечыць ахоп дыспансерызацыяй дарослага насельніцтва на ўзроўні не менш за 95 %, пашыраць сетку міжраённых цэнтраў для аказання меддапамогі (не менш за тры ў кожнай вобласці), развіваць высокатэхналагічную медыцыну, актыўна ўкараняючы лічбавыя рашэнні, і, безумоўна, павышаць прэстыж прафесіі медработнікаў.
Ключ да даўгалецця – здаровы лад жыцця. Таму не менш амбіцыйная задача – уцягванне кожнага трэцяга жыхара Беларусі ў сістэматычныя заняткі фізкультурай. Для гэтага працягнем рэканструяваць дзеючыя і будаваць новыя спартыўныя аб'екты, арганізоўваць масавыя спартыўныя мерапрыемствы. Рэалізоўваць пастаўленыя задачы плануецца ў рамках 3 дзяржпраграм: «Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу» , «Здароўе нацыі», «Фізічная культура і спорт», – адзначыла Алена Балігатава.