Аб гэтым заявіла сёння, 12 верасня 2025г., намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава на сустрэчы з членамі маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Падчас дыялогу былі закрануты ключавыя аспекты Праграмы-2030, арыентаванай на ўстойлівае развіццё краіны з акцэнтам на падтрымку маладога пакалення.
Па словах Алены Балігатавай, на пачатак 2025-га ў Беларусі пражывала больш за 1,62 мільёна маладых грамадзян – амаль кожны пяты жыхар краіны.
«Энергічныя, ініцыятыўныя, якія імкнуцца да ведаў і самарэалізацыі юнакі і дзяўчаты – наш інтэлектуальны і прафесійны капітал. Ад вас залежыць будучыня нашай краіны», - падкрэсліла намеснік міністра.
Алена Балігатава акцэнтавала, што Праграма-2030 уключае прыярытэтныя напрамкі, наўпрост звязаныя з патрэбамі моладзі: доступ да ў якаснай адукацыі, стварэнне сучасных працоўных месцаў, развіццё інфраструктуры, забеспячэнне жыллём, падтрымка маладых сем'яў з дзецьмі і гэтак далей.
«Мы верым у патэнцыял новага пакалення і імкнемся стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для вашай самарэалізацыі, прафесійнага росту і творчага развіцця», – дадала намеснік міністра.
У рамках насычанай і канструктыўнай гутаркі Алена Балігатава адказала на пытанні ўдзельнікаў, якія тычацца інвестыцыйнай палітыкі, укаранення інавацый у працу рэальнага сектара, падтрымкі стартап-ініцыятыў і ліквідацыі адміністрацыйных бар'ераў для пачынаючых прадпрымальнікаў. Былі закрануты і іншыя актуальныя тэмы, якія хвалююць маладзёжную супольнасць.