Пра гэта заявіла сёння, 29 ліпеня 2025 года, намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Алеся Абраменка падчас цырымоніі адкрыцця філіяла АТ «АК «Чугунка Якуціі» ў горадзе Мінску.
Прадстаўніцтва адкрываў Першы намеснік Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція) Андрэй Фядотаў.
Алеся Абраменка адзначыла, што ў айчынных вытворцаў з’яўляюцца новыя магчымасці для паставак сваёй прадукцыі ў самыя аддаленыя рэгіёны Расіі.
«Адкрыццё прадстаўніцтва — важны крок насустрач інтэграцыі нашых транспартных сістэм. Мы ствараем новую мадэль лагістыкі, якая дазволіць нарошчваць узаемныя пастаўкі, выключыць лішніх пасярэднікаў, знізіць транспартныя выдаткі.
Нашым вытворцам неабходна актыўна выкарыстоўваць новыя перспектывы», — падкрэсліла намеснік Міністра.
Адкрыццё філіяла дазволіць:
фарміраваць кантэйнерныя цягнікі, што павялічыць аб’ёмы грузаперавозак;
скараціць колькасць пасярэднікаў у ланцугу паставак. Гэта істотна знізіць выдаткі бізнесу і павысіць канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі ў рэгіёне;
спрасціць лагістыку: тэрмін дастаўкі прадукцыі скараціцца да 11 дзён