Пра гэта заявіла сёння, 20 лютага 2026 г., намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас рабочай паездкі ў Лёзненскі раён Віцебскай вобласці.
Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2025-м і задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў на бягучы год.
Рабочы візіт намесніка міністра прадоўжыўся наведваннем шэрагу прадпрыемстваў рэгіёна.
Кампанія «Бiгiв» спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі, якая ўжываецца ў сферы энергетыкі.
Алеся Абраменка таксама праінспектавала ход рэалізацыі інвестпраекта ініцыятывы «Адзін раён–адзін праект» па выпуску цукерак з сухога малака на ПТУП «Камунарка-Лiёзна». Праект плануецца завяршыць у гэтым годзе. З кіраўнікамі прадпрыемстваў намеснік міністра абмеркавала праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, а таксама задачы развіцця.
Алеся Абраменка адзначыла, што дзяржавай праводзіцца сістэмная праца па фарміраванні спрыяльных умоў для інвеставання ў стварэнне новых вытворчасцяў, тэхналагічнае абнаўленне і мадэрнізацыю існуючых прадпрыемстваў у рэгіёнах. І кампаніі павінны максімальна выкарыстоўваць гэтыя магчымасці.
«Для павышэння канкурэнтаздольнасці, пашырэння рынкаў збыту сваёй прадукцыі прадпрыемствам варта праводзіць актыўную маркетынгавую палітыку, а таксама інвеставаць у мадэрнізацыю і тэхналагічнае абнаўленне, задзейнічаючы новыя інструменты інвестыцыйнага заканадаўства, і даступныя крэдытныя рэсурсы, якія прадстаўляюцца банкамі», – акцэнтавала намеснік міністра.