Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Аляксандр Чарвякоў і Чжан Цзяньхэн абмеркавалі стварэнне даследчага цэнтра Кітайскай аэракасмічнай карпарацыі навукі і тэхнікі ў «Вялікім камені»

19 ліпеня 2018 г. намеснік Міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з намеснікам генеральнага дырэктара Кітайскай аэракасмічнай карпарацыі навукі і тэхнікі Чжан Цзяньхэном.

Падчас сустрэчы кітайскі бок прэзентаваў напрамкі дзейнасці карпарацыі, агучыў планы па стварэнні даследчага цэнтра ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», а таксама прапрацоўцы стварэння сумесных прадпрыемстваў у асобных сферах.

Беларускі бок адзначыў правядзенне работы над праектам плана новай індустрыялізацыі эканомікі, адным з ключавых кірункаў якога з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з КНР, што грунтуецца на ўзаемадзеянні з такімі буйнымі карпарацыямі як Кітайская аэракасмічная карпарацыя навукі і тэхнікі.

Даведачна. Кітайская аэракасмічная карпарацыя навукі і тэхнікі займаецца даследаваннем, праектаваннем, вытворчасцю, выпрабаваннем і пастаўкай розных тыпаў спадарожнікаў, пілатуемых касмічных апаратаў, лятальных апаратаў для зандзіравання глыбокага космасу, іншых касмічных вырабаў і сістэм стратэгічнай і тактычнай ракетнай зброі. Навукова-даследчая і вытворчая база размешчаны ў Пекіне, Шанхаі, Цяньцзінь, Сіань, Чэнду, Ганконгу, Шэньчжэне.

26 сакавіка 2018 г. з карпарацыяй падпісана пагадненне аб намеры ўступлення ў індустрыяльны парк «Вялікі камень».


 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова