Пра гэта заявіў сёння, 29 кастрычніка 2026г., намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч, прадстаўляючы на пляцоўцы Гомельскага аблвыканкама дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ад рэгіёна папярэднія вынікі рэалізацыі Праграмы-2030 у бягучым годзе.
У сваім выступленні намеснік міністра зрабіў асаблівы акцэнт на праведзенай працы па пераадоленні выклікаў дэмаграфічнай бяспекі, з якімі ў той ці іншай ступені сутыкаюцца развітыя краіны свету. Яе рашэнне ў бягучай пяцігодцы забяспечваецца праз выкананне трох задач: павялічыць колькасць народжаных, павысіць працягласць жыцця, знізіць смяротнасць.
«Працягваем падтрымліваць шматдзетныя сем'і: у 26-м памер сямейнага капіталу вырас да 35,5 тыс.рублёў, адкрыта 5,9 тысяч новых рахункаў. Павялічваюцца і штомесячныя дапамогі па догляду за дзецьмі. У поўным аб'ёме захоўваюцца падатковыя, працоўныя, жыллёвыя і іншыя меры падтрымкі.
Дзяржава зрабіла крок насустрач і тым, у каго самастойна не атрымліваецца спазнаць радасць бацькоўства і мацярынства: пашыраны магчымасці выкарыстання ЭКА, дзякуючы чаму на свет ужо з'явілася 604 маленькіх беларуса.
Для павышэння прэстыжу інстытута шлюбу не менш важная матывацыя прыкладам. У бягучым годзе ва ўсіх рэгіёнах краіны прайшлі конкурсы, фестывалі і форумы, закліканыя папулярызаваць гісторыi бацькоў, якія паспяхова сумяшчаюць працу і выхаванне дзяцей. І гэтая піяр-кампанія таксама дае вынікі. Па апытаннях НАН за год значнасць сям'і ў іерархіі каштоўнасцяў вырасла з 49,6 да 50,8 працэнта.
У сваю чаргу ключавыя складнікі актыўнага даўгалецця – даступная медыцынская дапамога і здаровы лад жыцця. І дзяржава рэагуе на гэтыя патрэбы, інвестуючы значныя сродкі ў развіццё інфраструктуры на месцах. Сёлета ў рэгіёнах адкрылася 5 паліклінік і бальніц, а сетку спартыўных устаноў папоўнілі 4 новыя аб'екты. Гэта азначае, што ў нашых людзей з'явілася больш магчымасцяў падтрымліваць добрую фізічную форму, а, пры неабходнасці, атрымаць хуткае і бяспечнае лячэнне», – адзначыў Аляксей Зубовіч.