Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Да дня Еўразійскага эканамічнага саюза Мінэканомікі падрыхтавала агляд дасягненняў Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі

Сёння, 29 мая, адзначаецца 12-годдзе з дня падпісання ў 2014 годзе Дагавора аб ЕАЭС – дакумента, які заклаў прававую і інстытуцыйную аснову для паглыбленай эканамічнай інтэграцыі пяці дзяржаў-удзельніц.

У аснове стварэння Саюза закладзены прынцыпы свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, каардынацыя эканамічнай, прамысловай і аграрнай палітыкі, гарманізацыя тэхнічных рэгламентаў і стандартаў, а таксама фарміраванне адзінай гандлёвай прасторы і сумесных механізмаў абароны ўнутранага рынку з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці.

За мінулыя дванаццаць гадоў у рамках ЕАЭС дасягнуты значныя практычныя вынікі:

 спрошчаны мытныя і гандлёвыя працэдуры,

рэалізаваны буйныя сумесныя праекты ў транспартнай і энергетычнай сферах,

выпрацаваны і ўкаранёны агульныя стандарты і рэгламенты,

запушчаны платформы для навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і лічбавай інтэграцыі,

створаны механізмы падтрымкі бізнесу і рэгіянальнага развіцця.

ЕАЭС спрыяе росту ўзаемнага гандлю, пашырэнню інвестыцый і ўніфікацыі нарматыўна-прававой базы, умацоўваючы эканамічную стабільнасць і павялічваючы дабрабыт грамадзян нашых краін.

З моманту стварэння Саюз на пастаяннай аснове дэманструе сваю эфектыўнасць. Толькі за апошнія 5 гадоў рост ВУП дзяржаў-членаў склаў 16,6%. Прырост узаемнага гандлю таварамі склаў 72,8%. Доля абароту ўзаемнага гандлю ў знешнегандлёвым абароце ЕАЭС у 2025 годзе дасягнула 20 % (у параўнанні з 14,9% у 2020 годзе). Абарот знешняга гандлю Саюза з трэцімі краінамі павялічыўся на 24%, у тым ліку экспарт – на 24,6%, імпарт – на 23,3%.

Карыстаючыся гэтай выдатнай нагодай, віншуем са святам усіх, хто ўносіць свой уклад у развіццё інтэграцыі, і дзякуем за прафесіяналізм, ініцыятыву і адказны падыход да сумеснай працы.

Упэўнены, што далейшае паглыбленне супрацоўніцтва і рэалізацыя новых сумесных праектаў будуць садзейнічаць устойліваму развіццю і росквіту дзяржаў пяцёркі.

Жадаем новых прафесійных дасягненняў, плённых ініцыятыў і паспяховай рэалізацыі задач на карысць эканамічнага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/da-dnja-eurazijskaga-ekanamichnaga-sajuza-minekanomiki-padryxtavala-agljad-dasjagnennjau-eurazijskaj-51321-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова