Пра гэта заявіў 11 верасня 2026 года першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец, выступаючы на пленарным пасяджэнні V Міжнароднага форуму эканамічнага супрацоўніцтва, які праходзіць у г.Мінску.
Пазітыўная дынаміка прытоку капіталу дэманструе рост прывабнасці беларускай эканомікі для ўкладанняў: у першым паўгоддзі 2026 года аб'ём прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) на чыстай аснове дасягнуў 2,1 млрд долараў – гэта амаль на 16% вышэй за паказчык аналагічнага перыяду 2025 года.
Іван Вежнавец нагадаў аб асноўных канкурэнтных перавагах Беларусі.
«Першае – выгаднае геаграфічнае становішча на скрыжаванні транспартных калідораў «Поўнач-Поўдзень» і «Усход-Захад».
Другое – свабодны доступ на больш чым 180-мільённы рынак ЕАЭС: тавары, вырабленыя ў Рэспубліцы, рэалізуюцца ў краінах Саюза без мытных пошлін.
Трэцяе – спрыяльныя ўмовы для інвесцiравання. Для інвестараў, арыентаваных на высокатэхналагічны экспарт і імпартазамяшчэнне, дзейнічаюць ільготныя рэжымы ў свабодных эканамічных зонах і ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», а таксама гнуткія механізмы інвестыцыйнага заканадаўства.
І, галоўнае, – чалавечы капітал. Беларусы – адукаваныя, працавітыя людзі, гатовыя эфектыўна працаваць і асвойваць новыя кампетэнцыі», – адзначыў Першы намеснік міністра эканомікі.
У завяршэнне выступлення Іван Вежнавец пажадаў удзельнікам форуму прадуктыўнай працы і заклікаў замежных партнёраў больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял беларускай эканомікі для ўвасаблення сваіх бізнес ідэй.