Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Іван Вежнавец: лічбавая трансфармацыя забяспечыць новую якасць росту эканомікі і жыцця людзей

Пра гэта заявіў сёння, 15 мая 2026 года, першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец, выступаючы на Форуме PRO.EDO – 2026 «развіццё электроннага дакументазвароту ў Рэспубліцы Беларусь»

У сваім выступленні Іван Вежнавец нагадаў, што паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя вызначаны ў якасці аднаго з ключавых прыярытэтаў бягучага пяцігоддзя, і пазначыў магістральныя напрамкі развіцця нацыянальнай экасістэмы падтрымкі лічбавых праектаў і ініцыятыў.

«Тэхналагічная бяспека і высокая канкурэнтаздольнасць рэальнага сектара. Сучаснае прадпрыемства – гэта не толькі аўтаматызацыя кіраўніцкіх працэсаў, але і прасунутая вытворчая база, падрыхтаваныя кадры і высокія тэхналогіі, ўвязаныя ў адзіную арганізацыйную сістэму. У Беларусі ўжо ёсць прыклады такіх кампаній, і мы ствараем умовы для маштабавання іх вопыту. Плануецца, што да 2030 года не менш за 70 працэнтаў арганізацый будуць выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі шостага тэхналагічнага ўкладу, такія як штучны інтэлект, Big data, Інтэрнэт рэчаў, лічбавыя двайнікі і іншыя.

Важны напрамак – перавод у лічбу ўзаемадзеяння па лініі «дзяржава-бізнес-грамадзяне». KPI гэтай працы – доля адмiнпрацэдур, якія ажыццяўляюцца ў электроннай форме, да 2030 года павінна складаць не менш за 97 працэнтаў.

Такім чынам, далейшае ўкараненне лічбавых тэхналогій будзе накіравана на ўстойлівы рост канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара, паляпшэнне якасці прадастаўлення паслуг, камфортнасць жыцця людзей», – адзначыў Першы намеснік міністра эканомікі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/ivan-vezhnavets-lichbavaja-transfarmatsyja-zabjaspechyts-novuju-jakasts-rostu-ekanomiki-i-zhytstsja-51274-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова