Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Іван Вежнавец: у Беларусі сфарміравана эфектыўная сістэма падтрымкі вытворчага бізнесу

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец сёння ажыццявіў рабочы візіт у Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці.

Іван Вежнавец прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў першым квартале бягучага года. Буйны прамысловы цэнтр уносіць важкі ўклад у паказчыкі вобласці: нарошчвае аб'ёмы вытворчасці, пашырае асартымент выпускаемай прадукцыі і геаграфію экспарту.

Першы намеснік міністра эканомікі падчас пасяджэння адзначыў вызначальную ролю мясцовых органаў улады ў стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці і рэалізацыі бізнесам новых інвестпраектаў.

«У краіне сфарміравана дзейсная сістэма падтрымкі вытворчага бізнесу. Для буйных праектаў – інвестыцыйныя і спецыяльныя інвестдагаворы з пашыраным пакетам ільгот і магчымасцю дзяржзакупкі прадукцыі. Ужо заключана тры такія дамовы на суму 2,6 млрд рублёў. Для рэгіянальных ініцыятыў – базавы пакет ільгот у рамках прэферэнцыйнага інвестпраекта. Рашэнні на месцах ужо прыняты ў дачыненні да 30 такіх інвестпраектаў на агульную суму каля 1,85 млрд рублёў.

Таксама палепшаны ўмовы падтрымкі праектаў, якія сталі часткай «Рэгіянальнай ініцыятывы»: з пачатку года дзейнічаюць новыя крэдытныя прадукты «Моцныя рэгіёны» і «Тэхналагічная самадастатковасць». У пераліку больш за 260 праектаў, і кожны трэці ўжо атрымаў ад банкаў неабходнае фінансаванне.

Мы бачым, што актыўнае садзейнічанне ініцыятывам вытворчага бізнесу на мясцовым узроўні дае адчувальны імпульс інвестыцыйнаму росту», –сказаў Іван Вежнавец.

Рабочая паездка Першага намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства завяршылася маніторынгам рэалізацыі інвестпраектаў прадпрыемствамі раёна.

На СТАА «Белсыр» Іван Вежнавец азнаёміўся з ходам выканання імпартазамяшчальнага інвестпраекта па тэхнічнай мадэрнізацыі цэха №2. Па выніках рэалізацыі праекта будзе пашырана лінейка выпускаемай прадукцыі, створана больш за 20 рабочых месцаў. Калінкавіцкі мясакамбінат стаў удзельнікам пула «Рэгіянальнай ініцыятывы»  і рэалізуе праект па будаўніцтву цэха па першаснай перапрацоўцы буйной рагатай жывёлы і свіней. З кіраўніцтвам кампаній Першы намеснік Міністра абмеркаваў бягучыя пытанні і задачы развіцця.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/ivan-vezhnavets-u-belarusi-sfarmiravana-efektyunaja-sistema-padtrymki-vytvorchaga-biznesu-51234-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова