Сёння начальнік упраўлення кантролю, атэстацыі і прававой работы Дэпартамента па санацыі і банкруцтву Юлія Старкова і кансультант упраўлення Станіслаў Садоўнікаў удзельнічалі ў прэзентацыі навукова-практычнага каментара да главы 25 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці».
Падчас размовы з аўтарскім калектывам каментара на аснове абагульнення матэрыялаў судова-следчай практыкі былі вылучаныя ключавыя прыкметы злачынстваў у галіне крымінальнага банкруцтва, абмеркаваны практычныя праблемы прававой ацэнкі адпаведных злачынных дзей.
Мерапрыемства дапамагло Дэпартаменту ўмацаваць прадуктыўнае ўзаемадзеянне з навукоўцамі–спецыялістамі ў сферы крымінальнага банкруцтва, экспертамі і антыкрызіснымі кіраўнікамі, накіраванае на прафілактыку і супрацьдзеянні злачынстваў у гэтай сферы.