Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Юрый Чабатар: адкрыты для любых канкрэтных прапаноў па актывізацыі перспектыўных пунктаў росту нацыянальнай эканомікі

Пра гэта заявіў сёння, 22 кастрычніка 2026 года, міністр эканомікі Юрый Чабатар, адкрываючы пленарнае пасяджэнне XXVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця».

У сваім прывітальным слове кіраўнік Міністэрства нагадаў, што годам раней на гэтай пляцоўцы абмяркоўваўся праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады: гэты дакумент зацверджаны Усебеларускім народным сходам і выконваецца. Адпаведна, сёння на парадку дня пошук больш эфектыўных рашэнняў пастаўленых задач, новых патэнцыяльных пунктаў росту эканомікі.  У гэтай сувязі Юрый Чабатар заклікаў удзельнікаў, фармулюючы свае ініцыятывы, улічваць наступныя крытэрыі абгрунтаванасці.

«Па-першае, вымерна ўкладу ў агульныя паказчыкі: прырост дабаўленай вартасці, прадукцыйнасці працы, экспарту і гэтак далей. Прычым ўлічваць трэба не толькі прамы эфект, але і ўплыў на сумежныя вытворчасці, пастаўшчыкоў, рэгіён.

 Па-другое, наяўнасць рынкаў збыту. Кожная прапанова павінна адказваць на пытанні адкуль пакупнік і чаму ён абярэ менавіта беларускі тавар ці паслугу.

Па-трэцяе, забяспечанасць рэсурсамі, у першую чаргу, кадрамі.  Без гэтага праект, хутчэй за ўсё, застанецца на паперы.

Па-чацвёртае, кошт пытання для дзяржавы.   Мы абавязаны дакладна разумець, які эканамічны эфект дае рубель падатковай льготы і бюджэтных інвестыцый, і не ўжываць інструменты, якія не працуюць», – растлумачыў Міністр.

Разважаючы аб наяўных рэзервах, кіраўнік эканамічнага ведамства пазначыў некалькі кірункаў:

традыцыйныя галіны – загрузка магутнасцяў, абнаўленне абсталявання, больш глыбокая перапрацоўка ўласнай сыравіны ў прадукт з большай дабаўленай коштам. 

сферу паслуг – тут параўнальна невялікімі ўкладаннямі можна аператыўна дасягаць добрага эканамічнага эфекту.

тэхналогіі ІІ, лічбавыя платформы, рабатызацыя як інструменты павышэння прадукцыйнасці праз прызму вопыту іх ўкаранення на канкрэтных прадпрыемствах. 

«Са свайго боку Міністэрства эканомікі адкрыта для любых глыбока прапрацаваных прапаноў па рэалізацыі задача пяцігодкі», - рэзюмаваў Юрый Чабатар.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/juryj-chabatar-adkryty-dlja-ljubyx-kankretnyx-prapanou-pa-aktyvizatsyi-perspektyunyx-punktau-rostu-51612-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова