Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Юрый Чабатар: Беларусь нацэлена на пашырэнне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Узбекістанам

Аб гэтым заявіў сёння, 27 жніўня 2026 года, Міністр эканомікі Юрый Чабатар на сустрэчы з новапрызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Нурыдзінам Мамажонавым.

Цэнтральнай тэмай сустрэчы сталі далягляды гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Ўзбекістана.

За папярэднія 10 гадоў аб'ём узаемнага гандлю таварамі вырас больш як у 13 разоў, паслугамі - больш як у 30 разоў. Вынікі мінулага года і першага паўгоддзя 2026 пацвярджаюць пазітыўную дынаміку.

Бакі дэталёва абмеркавалі механізмы нарошчвання тавараабароту з улікам задачы выхаду на аб'ём 2 млрд. долараў да 2030 года. Рэалізацыі гэтай мэты заклікана садзейнічаць "Дарожная карта" па развіццю гандлёва-эканамічнага і сацыяльна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на 2026-2030 гады, падпісаная ў ліпені бягучага года.

Асаблівую ўвагу на сустрэчы надалі інвестыцыйным складальнікам партнёрства. Беларусь паступова нарошчвае аб'ём інвестыцый, укладзеных ва ўзбекскую эканоміку. Па аб'ёме назапашаных беларускіх інвестыцый сярод краін СНД Узбекістан займае другое месца.

У парадак дня перамоў таксама ўвайшло абмеркаванне ўзаемадзеяння ў рамках СНД. Бакі разгледзелі перспектывы сумеснай працы з улікам 35-годдзя інтэграцыйнага аб'яднання і маючага адбыцца старшынства Узбекістана ў органах СНД у 2027 годзе.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/juryj-chabatar-belarus-natselena-na-pashyrenne-gandleva-ekanamichnaga-i-investytsyjnaga-uzaemadzejannja-51492-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова