Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Юрый Чабатар: Беларусь нацэлена на ўмацаванне партнёрскіх сувязяў з Уладзімірскай вобласцю

Аб гэтым заявіў сёння, 17 верасня 2025 г., міністр эканомікі Юрый Чабатар, адкрываючы пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Уладзімірскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.

У сваім прывітальным слове кіраўнік міністэрства адзначыў паступальнае развіццё нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Так, па выніках студзеня-ліпеня 2025-га тавараабарот на 4% перавысіў узровень мінулага года, і мы зацікаўлены ў павелічэнні ўзаемных паставак.

 «Прыярытэт нумар адзін – прамысловая кааперацыя. Бачым вялікія рэзервы ў машынабудаванні, металургіі, хімічнай прамысловасці.

Яшчэ адна ключавая галіна – сельская гаспадарка. Беларусь гатова максімальна задавальняць патрэбнасці Уладзімірскай вобласці ў якасных прадуктах харчавання.

Актыўна супрацоўнічаем і ў будаўніцтве: беларускія майстры ўдзельнічаюць у стварэнні важных для рэгіёна аб'ектаў.

Асаблівае месца ў нашым узаемадзеянні – і ў сферы ЖКГ. Мы ўжо падключыліся да шэрагу рэгіянальных праектаў мадэрнізацыі сістэм водазабеспячэння і водаачысткі, адкрытыя да пашырэння экспарту смеццеўборачнай і дарожнай спецтэхнікі», – падкрэсліў Міністр эканомікі.

У завяршэнне свайго выступлення Юрый Чабатар зрабіў акцэнт на патэнцыяле сумесных інвестпраектаў у турызме.

«Расейцаў прыцягваюць у Беларусі ўнікальныя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, такія як Нясвіжскі замак, і якаснае санаторна-курортнае лячэнне.

Сёння пагадненне аб устанаўленні дружалюбных адносін падпісваюць Нясвіж і Суздаль. І гэты дакумент мае патэнцыял стаць «трамплінам» для правядзення сумесных фестываляў, абмену вопытам па прыцягненні замежных гасцей, стварэння механізмаў для развіцця інфраструктуры гасціннасці і адпачынку.

Мы адкрыты і да іншых ініцыятыў: усе ідэі, якія могуць пашырыць наша супрацоўніцтва, заслугоўваюць увагі і падтрымкі», – рэзюмаваў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Тое, што мы намячалі раней, увасабляецца ў жыццё. У нас расце і імпарт, і экспарт. Пастаўляецца тэхніка з Беларусі, пастаўляюцца рухавікі на нашыя дывановыя заводы. Беларускія будаўнікі ўзводзяць школу ў Суздалі, ачышчальныя збудаванні і фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Собінскай муніцыпальнай акрузе. І ў нас яшчэ шмат планаў па развіццю супрацоўніцтва і ў будаўнічай, і ў прамысловай сферы, у галіне турызму і АПК, ва ўмацаванні гуманітарных сувязей», - адзначыў губернатар Уладзімірскай вобласці Аляксандр Аўдзееў.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/juryj-chabatar-belarus-natselena-na-umatsavanne-partnerskix-suvjazjau-z-uladzimirskaj-voblastsju-50721-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова