Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі на чале з Міністрам Юрыем Чабатаром наведалі мемарыяльны комплекс «Масюкоўшчына».
Удзельнікі дэлегацыі ўсклалі кветкі да манумента і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у лагеры для ваеннапалонных Шталаг 352. Тут былі закатаваныя і забітыя больш за 80 тысяч салдат, афіцэраў і мірных жыхароў.
«Наведванне мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны – гэта не толькі даніна павагі і ўдзячнасці пакаленню пераможцаў, але і напамін пра наш абавязак перад імі – жыць годна, будаваць моцную, незалежную дзяржаву, захоўваць гістарычную праўду і перадаваць яе наступным пакаленням.
Мужнасць і самаадданую працу нашых папярэднікаў дапамаглі аднавіць краіну і ўмацаваць яе эканамічны патэнцыял. Сёння, ва ўмовах новых выклікаў, наша галоўная задача берагчы мір на роднай зямлі і прымнажаць іх дасягненні», – адзначыў Юрый Чабатар.