Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Юрый Чабатар і Дзяніс Сіняўскі абмеркавалі далейшае ўмацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Уладзімірскай вобласці РФ

Сёння «на палях» ХІІІ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком дэлегацыі Уладзімірскай вобласці РФ – міністрам эканамічнага развіцця і прамысловасці гэтага рэгіёна Дзянісам Сіняўскім.

Ключавая тэма перамоў – вынікі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. За студзень–красавік 2026 года тавараабарот паміж Беларуссю і Уладзімірскай вобласцю перавысіў 160 млн.долараў, пры гэтым пастаўкі з нашай краіны павялічыліся больш чым на 11%.

Пры абмеркаванні рэзерваў далейшага росту асаблівы акцэнт быў зроблены на прамысловым узаемадзеянні.

Уладзімірскай вобласцю сфарміравана патрэба ў тэхнікі на 3 гады, а беларускі бок гатоў забяспечыць такія пастаўкі. У цяперашні час адпрацоўваюцца іх умовы з выкарыстаннем механізмаў ільготнага крэдытавання.

Таксама па ініцыятыве Міністра эканомікі будзе арганізаваны візіт рабочай групы па буйнейшых прадпрыемствах гарадоў Уладзіміра, Мурама, Коврова для наладжвання прамых кааперацыйных сувязей.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі далейшыя крокі па рэалізацыі раней падпісанага пагаднення па будаўніцтве Палаца юстыцыі ў г.Уладзіміры з удзелам беларускага боку. У ліпені запланавана правядзенне архітэктурнай камісіі для разгляду праектных пытанняў.

Чарговае пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Уладзімірскай вобласці РФ адбудзецца восенню ў рамках Уладзімірскага інвестыцыйнага кангрэса.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/juryj-chabatar-i-dzjanis-sinjauski-abmerkavali-dalejshae-umatsavanne-gandleva-ekanamichnaga-51380-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова