Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Юрый Чабатар: інвестыцыі ў імпартазамяшчэнне і мадэрнізацыю – аснова ўстойлівага эканамічнага росту ў будучыні

Пра гэта заявіў сёння, 24 ліпеня 2025 года, Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць.

Рабочы дзень Міністра пачаўся ў Круглянскім раёне з наведвання завода па перапрацоўцы другасных рэсурсаў «Усходні». Прадпрыемства праводзіць мадэрнізацыю і павялічвае аб’ёмы вытворчасці.

Юрый Чабатар пабываў на вытворчасці, сустрэўся з працоўным калектывам, абмеркаваў актуальную эканамічную сітуацыю і адказаў на пытанні супрацоўнікаў.

«Развіццё прадпрыемстваў па перапрацоўцы другасных рэсурсаў у рэгіёнах – гэта не толькі ўкладанне у эканоміку, але і важны крок да экалагічна адказнай будучыні. Такія вытворчасці даюць «новае жыццё» другаснай сыравіне, ствараюць працоўныя месцы і адначасова вырашаюць вострыя пытанні ўтылізацыі адходаў. Экалагічная бяспека – адзін з прыярытэтаў Нацыянальнай стратэгіі устойлівага развіцця краіны. Ставім мэту да 2035 года выкарыстоўваць ТКО на 90 %», – адзначыў кіраўнік эканамічнага ведамства.

У рамках візіту Юрый Чабатар азнаёміўся з дзейнасцю СААТ «Прайд-Юніён», які выпускае кандытарскія і хлебабулачныя вырабы і развівае ўласную рознічную сетку, а таксама з рэалізацыяй ў раёне ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект». ТАА «ВетХімСтандарт» рэалізуе інвестпраект па стварэнні вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, што дасць каля 20 новых працоўных месцаў.

«У цяперашніх умовах вельмі важна асвойваць выпуск новай прадукцыі, запатрабаванай як на ўнутраным, так і на знешнім рынках», – падкрэсліў Чабатар.

Рабочая паездка Міністра эканомікі завяршылася ў Бялыніцкім раёне. Юрый Чабатар азнаёміўся з ходам рэканструкцыі Бялыніцкага бялковага завода, абмеркаваў планы развіцця і актуальныя задачы з кіраўніцтвам прадпрыемства.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/juryj-chabatar-investytsyi-u-impartazamjashchenne-i-madernizatsyju-asnova-ustojlivaga-ekanamichnaga-50554-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова