Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Юрый Чабатар: пастаянна пашыраем інструменты падтрымкі вытворчага бізнесу ў рэгіёнах

Пра гэта заявіў сёння, 19 сакавіка 2026 г., міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас сваёй рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.

На пляцоўцы Бешанковіцкага райвыканкама кіраўнік міністэрства ведамства правёў сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці раёна. У ліку ўдзельнікаў і тыя, дарэчы, хто ўжо маштабаваў сваю справу, выкарыстоўваючы спрошчаны механізм пераходу з ІП у юрыдычную асобу. Міністр абмеркаваў з прадпрымальнікамі якія цікавяць іх пытанні, выслухаў прапановы, а таксама распавёў аб існуючых механізмах падтрымкі бізнесу.

«Мы сістэмна працуем над пашырэннем інструментаў падтрымкі МСП.  З пачатку года пад агульным парасонавым прадуктам «Рэгіянальная ініцыятыва»  дзейнічае шэраг крэдытных праграм, закліканых дапамагчы ў рэалізацыі перспектыўных бізнес-ідэй. Праз даверную пляцоўку Беларускага Фонду падтрымкі прадпрымальнікаў можна падабраць аптымальныя для свайго праекта варыянты доступу да фінансавання», – адзначыў Юрый Чабатар.

Працоўны дзень міністра працягнуўся сустрэчай з працоўным калектывам НВП ТАА «Белкотломаш». Кампанія актыўна нарошчвае аб'ёмы вытворчасці, пашырае асартымент за кошт інавацыйнай імпартазамяшчальнай прадукцыі, пастаянна інвесціруе ў мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне вытворчых участкаў.

«Вытворчыя ініцыятывы ў рэгіёнах, якія прадугледжваюць укараненне ўласных перспектыўных распрацовак, атрымаюць максімальнае садзейнічанне і падтрымку з боку дзяржавы», – падкрэсліў Юрый Чабатар.

Рабочы візіт кіраўніка эканамічнага ведамства ў Віцебскую вобласць завяршыўся ў Чашніцкім раёне наведваннем Лукомльскага кансервавага завода. Прадпрыемствам у рамках ініцыятывы «Адзін раён-адзін праект» рэалізаваны інвестпраект па вытворчасці рыбнай прадукцыі.

«Наша мэта-матываваць бізнэс не спыняцца ў сваім развіцці, больш упэўнена генераваць новыя перспектыўныя праекты, расці, павялічваючы свой уклад у эканоміку рэгіёну і краіны», – акцэнтаваў Юрый Чабатар.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/juryj-chabatar-pastajanna-pashyraem-instrumenty-padtrymki-vytvorchaga-biznesu-u-regienax-51168-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова