Міністр эканомікі Юрый Чабатар 12 лістапада 2026 года прадставіў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ад Мінскай вобласці папярэднія вынікі рэалізацыі ў бягучым годзе Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.
Кіраўнік Міністэрства расказаў, як дасягаюцца прыярытэты пяцігоддзя, зрабіўшы акцэнт на трох складальніках: развіцці рэальнага сектара эканомікі, нарошчванні інфраструктурнага патэнцыялу і павышэнні дабрабыту грамадзян.
«У прамысловасці сфарміраваны пул з 35 найбуйнейшых праектаў у машынабудаванні, нафтахіміі, электроніцы, фармацэўтыцы і іншых галінах. За 9 месяцаў у іх укладзена 2,1 млрд рублёў, створана 380 працоўных месцаў. Развіваюцца новыя галіны – робататэхніка, электратранспарт і іншыя.
Для замацавання кадраў у рэгіёнах актыўна будуецца арэнднае жыллё: ужо больш за 3 тыс.кватэр для настаўнікаў, урачоў, ваенных і іншых запатрабаваных спецыялістаў. Працягваем фарміраваць камфортнае асяроддзе для жыцця: у бягучым годзе пабудавана (рэканструявана) 11 аб'ектаў адукацыі, 5 паліклінік і бальніц, 4 спартыўныя аб'екты, уведзена ў эксплуатацыю больш за 3,4 тыс.кіламетраў дарог, адрамантавана каля 50 мастоў.
І галоўны індыкатар працы – рост дабрабыту насельніцтва. Сярэдні заробак перавысіў 3 тыс. рублёў, узровень малазабяспечанасці на рэкордным мінімуме - 3,2%. Паслядоўна скарачаюцца міжрэгіянальныя адрозненні ў даходах", - адзначыў Юрый Чабатар.
Міністр дадаў, што дасягнутыя вынікі – аснова для далейшага руху, наперадзе – маштабная і напружаная праца.
«Наша задача-не толькі ўтрымаць набраныя тэмпы, але і павысіць якасць эканамічнага росту. Для дасягнення мэтавых арыенціраў пяцігоддзя ў 2027 годзе мы працягнем нарошчваць інвестыцыйную актыўнасць, пашыраць экспартныя пастаўкі і павышаць эфектыўнасць рэальнага сектара», – рэзюмаваў кіраўнік Міністэрства.