Пра гэта распавёў міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю «Першаму інфармацыйнаму» тэлеканалу.
Паводле слоў кіраўніка Міністэрства, гісторыя беларускіх эканамічных органаў пачыналася ў 1921 годзе са стварэння планавай камісіі, чыёй асноўнай функцыяй была распрацоўка адзінага гаспадарчага плана. Аднак за кароткі час роля і кампетэнцыі Дзяржплана шматкроць узраслі.
«Нашы папярэднікі фармавалі, прыдумлялі практычна з нуля, падыходы і інструменты, з якімі мы працуем і сёння: складанне галіновых балансаў, размеркаванне рэсурсаў, міжгаліновая кааперацыя і гэтак далей.
Калегі працавалі эфектыўна і выканалі пастаўленыя задачы: ужо да сярэдзіны 20-х эканоміка Беларусі аднавіла свой патэнцыял і даваенны ўзровень», – адзначыў Юрый Чабатар.
У пасляваенныя гады перад беларускімі эканамістамі зноў паўстала задача стварэння новай эканомікі.
«Чытаючы архіўныя дакладныя запіскі і справаздачы людзей, якія будавалі МАЗ, МТЗ, мясцовую прамысловасць, я ўбачыў з якім энтузіязмам яны выкладваліся ў рэжыме «24 на 7», каб гэтыя прадпрыемствы як мага хутчэй зарабілі, пачалі выпускаць прадукцыю. І прыйшоў да высновы, што такое стаўленне да справы абумовіла высокі давер да нас у саюзных органах кіравання. У цэнтры прымалі рашэнні будаваць заводы менавіта ў Беларусі, паколькі ведалі – беларусы не падвядуць. З прычыны гэтага мы кожныя дзесяць гадоў падвойвалі свой эканамічны патэнцыял. Гэта дарагога каштуе», – распавёў Юрый Чабатар.
Мудрасць і адказнасць дзяржаўныя эканамісты праявілі і на этапе станаўлення незалежнай Беларусі, захаваўшы правераныя часам ключавыя метады планавання.
«Сёння, рэалізаваўшы некалькі праграм пяцігодкі, мы бачым, што гэты падыход сябе апраўдаў. Сучасная Рэспубліка Беларусь – эканамічна развітая дзяржава, дзе камфортна жыць і працаваць, і гэта вынік працы нашых ветэранаў, якія на працягу многіх гадоў фарміравалі поспехі краіны», – рэзюмаваў Юрый Чабатар.
Міністр эканомікі таксама адказаў на пытанні журналіста аб дынаміцы ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па выніках студзеня-мая, нарошчванні экспарту ў краіны «далёкай дугі», выніковасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, рэалізацыі бізнес-праектаў у рэгіёнах, драйверах росту ў другім паўгоддзі.
Падрабязнасці глядзіце на «Першым інфармацыйным»