Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Юрый Чабатар: сістэмна працуем над тым, каб рэсурсная падтрымка прадпрымальніцтва станавілася больш даступнай і эфектыўнай

Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю інфармагенцтву «БелТА», прымеркаванаму Дню жанчын і прысвечанаму трэндам у развіцці жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Па словах Юрыя Чабатара, падтрымка жаночых ініцыятыў для Мінэканомікі – не фармальнасць, а свядомы прыярытэт.

Дзякуючы мерам дзяржпадтрымкі сфарміраваны пул рэальных гісторый поспеху, калі прадпрыемствы пад кіраўніцтвам жанчын выходзяць на новы ўзровень развіцця.

Напрыклад, у Віцебскай вобласці ТАА «Белкаралін» рэалізавала інвестпраект па будаўніцтве вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, павялічыўшы выручку ў 1,6 раза і стварыўшы 46 рабочых месцаў.

 ПП «Полiнушка» пашырыла сваю вытворчую дзейнасць па пашыве верхняй адзення – гэта 41 новае працоўнае месца.

У Мінскай вобласці Кампанія «Завод зборных драўляных канструкцый» у 2,5 разы павялічыла выручку і ўдвая нарасціла экспарт, а ТАА «Папяровая Мануфактура» практычна падвоіла пастаўкі на знешнія рынкі папяровай прадукцыі і стварыла 17 працоўных месцаў.

У Магілёўскай вобласці ТАА «Аванці-груз» за кошт ільготнага крэдытавання пашырыла аўтапарк міжнародных перавозак, павялічыўшы выручку ў 1,4 разы, а ў Гомельскай - ТАА «ВІЭКСПРЭС» нарасціла аб'ём міжнародных грузаперавозак у 3 разы.

«Важна, што такіх прыкладаў становіцца ўсё больш. Усяго ў мінулым годзе больш за 200 суб'ектаў гаспадарання атрымалі дзяржаўную фінансавую падтрымку, каля 60 з іх – пад кіраўніцтвам жанчын», – распавёў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Вялікая праца праводзіцца ў рамках трохбаковага пагаднення паміж Міністэрствам эканомікі, Беларускім саюзам жанчын і Белінвестбанкам, якое выступае свайго роду дарожнай картай для выяўлення і ліквідацыі бар'ераў у развіцці жаночага прадпрымальніцтва.

«За чатыры гады нам удалося выбудаваць паўнавартасную сістэму падтрымкі жаночага бізнесу. Праведзена больш за 70 мерапрыемстваў-ад бізнес-трэнінгаў, семінараў, адукацыйных праграм да міжнародных перамоў. Толькі ў 2025 годзе рэалізавана 19 ініцыятыў, якія аб'ядналі звыш 4 тыс.прадпрымальных беларусак», – растлумачыў Міністр.

Юрый Чабатар таксама даў высокую ацэнку матывацыйным мерапрыемствам для патэнцыйных прадпрымальніц, такім як сумесны інфармацыйны праект Мінэканомікі і БелТА «Пяшчота беларускага бізнесу».

«У 2024 годзе мы распавялі пра гісторыі поспеху пяці прадпрымальніц, а ў 2025-м – ужо пра 13. Медыйная падтрымка дапамагла нашым гераіням павысіць пазнавальнасць сваіх кампаній, прыцягнуць новых кліентаў. Праект таксама спрыяў умацаванню дзелавых сувязяў паміж удзельніцамі: тры прадпрымальніцы аб'ядналі намаганні і стварылі турыстычнае прадпрыемства», – адзначыў кіраўнік Міністэрства.

На заканчэнне Юрый Чабатар пажадаў ініцыятыўным беларускам упэўненасці ва ўласных сілах, смялей выкарыстоўваць наяўныя магчымасці для самарэалізацыі ў бізнесе, а таксама поспехаў у справах, натхнення для новых здзяйсненняў, гармоніі і дабрабыту дома.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/juryj-chabatar-sistemna-pratsuem-nad-tym-kab-resursnaja-padtrymka-pradprymalnitstva-stanavilasja-bolsh-51141-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова