Працягваецца рабочы візіт беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром у Рэспубліку Саха (Якуція).
Сёння, 8 верасня 2026 года, Юрый Чабатар сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Саха (Якуція) Айсенам Мікалаевым.
Бакі абмеркавалі дасягнутыя вынікі і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.
«Вынікі нашай сумеснай працы гавораць самі за сябе: тавараабарот расце, з'яўляюцца новыя таварныя пазіцыі, павялічваюцца пастаўкі харчавання. Мы бачым, што нашы прамысловыя блокі дазваляюць выбудаваць рэальнае стратэгічнае партнёрства.
Дзякуючы працы Прадстаўніцтва АТ «Акцыянерная кампанія» «Чыгункі Якуціі» ў Мінску ў нас з'явіўся сапраўдны «інфраструктурны мост» паміж Мінскам і Якуцкам. За сем месяцаў гэтага года праз прадстаўніцтва адпраўлена ў Якуцію 588 тон рознай прадукцыі.
Патэнцыял супрацоўніцтва ў нас вялікі: ад пашырэння паставак, сэрвіснай падтрымкі і мадэрнізацыі тэхнікі да развіцця турыстычных і гуманітарных сувязяў», – акцэнтаваў Юрый Чабатар.
Акрамя традыцыйных сектараў эканомікі бакі адзначылі перспектывы ў сферы турызму.
«Беларусь гатова прапанаваць жыхарам Якуціі ўнікальныя магчымасці аздараўленчага, экалагічнага і культурна-гістарычнага турызму. У сваю чаргу, для беларусаў Якуція – гэта край зачаравальнай прыроды і самабытная культура, якія выклікаюць вялікую цікавасць. Развіццё прамых турыстычных маршрутаў і сумесных праграм умацуе нашы сувязі», – падкрэсліў Міністр эканомікі.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб рэалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў.
Рабочы візіт Міністра прадоўжыўся наведваннем шэрагу інфраструктурных аб'ектаў Рэспублікі. Кіраўнік Мінэканомікі пабываў на чыгуначным вузле ў пасёлку Ніжні Бестi – ён служыць найважнейшым звяном у ланцужку дастаўкі беларускіх тавараў. Таксама Юрый Чабатар ацаніў ход будаўніцтва Ленскага моста – маштабнага транспартна лагістычнага праекта, які ў перспектыве забяспечыць круглагадовую транспартную даступнасць рэгіёна, і будзе запатрабаваны для дастаўкі беларускіх грузаў.
Яшчэ адным пунктам маршруту стала кампанія «Туймарт». Сетка выступае адным з асноўных дыстрыб'ютараў беларускіх прадуктаў харчавання ў рэгіёне. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам дамовіліся пашырыць асартымент пастаўляемай прадукцыі.