Кааперацыйныя сувязі паміж жанчынамі-прадпрымальнікамі Беларусі і Расіі ўмацоўваюцца
14 верасня 2023 г. пры падтрымцы Мінэканомікі адбылася беларуска-расійская бізнес-канферэнцыя «Жаночы бізнес. Міжнародная інтэграцыя. Інавацыйнае развіццё». Удзел у ёй узялі намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка і дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч.
Асноўная мэта канферэнцыі – умацаванне дзеючых і стварэнне новых кааперацыйных сувязей паміж жанчынамі-прадпрымальнікамі Беларусі і Расіі. І шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць. На біржы субкантрактацыі новых контрагентаў, якая праходзіла ў рамках мерапрыемства, набылі бізнес-лэдзі, якія рэалізоўваюць свае ініцыятывы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя і іншых сферах.
Таксама падчас канферэнцый адбылося прадуктыўнае абмеркаванне актуальных тэхналагічных трэндаў, пытанняў імпартазамяшчэння, разглядаліся прапановы па мерах рэагавання на выклікі бягучага часу.
Важным вынікам бізнес-канферэнцыі стала падпісанне пяці пагадненняў аб супрацоўніцтве.