Сёння серыя рабочых паездак намесніка Міністра эканомікі ў рэгіёны для ўдзелу ў дыялогавых пляцоўках з бізнесам працягнулася ў Мінскай вобласці.
Раніцай на пляцоўцы Дзяржынскага райвыканкама Кірыл Машарскі сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці раёна. У ходзе мерапрыемства традыцыйна аналізаваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у бізнесу, выпрацоўваліся прапановы па іх вырашэнні, абмяркоўваліся і новыя формы падтрымкі суб'ектаў гаспадарання.
Рабочы дзень намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства працягнуўся наведваннем шэрагу суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва: інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА «Лібрум», цэнтра прыцягнення «IGROW» «ААТ Белаграпрамбанка» і Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва УА «Вілейскі Дзяржаўны Каледж».
«Мінэканомікі разам з калегамі з іншых дзяржорганаў-рэгулятараў, выканкамаў на сістэмнай аснове тлумачыць магчымасці для росту і развіцця, прапанаваныя абноўленым заканадаўствам, з прадпрымальніцкай супольнасцю наладжана трывалая зваротная сувязь. І мы чакаем актыўнага ўдзелу суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі МСП ў гэтай інфармацыйнай працы. Наша агульная задача – дапамагчы малому бізнесу хутчэй выходзіць на новы ўзровень», – адзначыў Кірыл Машарскі.
Наступная «дыялогавая пляцоўка» з прадпрымальнікамі запланавана ў Магілёўскай вобласці.