Сёння, 10 кастрычніка 2025г., намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі наведаў з рабочым візітам Гродзенскую вобласць.
Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняў удзел у пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры аблвыканкаме. У рамках сустрэчы адбыўся змястоўны дыялог з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці, падчас якога абмяркоўваліся ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу.
У інтэрв'ю тэлеканалу «АНТ» напярэдадні візіту Кірыл Машарскі падкрэсліў значнасць такіх пляцовак: «яны дазваляюць наўпрост пачуць прадпрымальнікаў, зразумець, якія пытанні патрабуюць развязання цяпер, і вызначыць прыярытэты для далейшай працы».
Паводле слоў намесніка міністра, фармат сустрэч ахоплівае шырокае кола ўдзельнікаў – ад прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу да самазанятых. Таксама ў праграму візітаў уключаны наведвання цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва.
«Наша мэта-атрымаць максімальна поўную і якасную зваротную сувязь. Мы сістэматызуем паступаючую інфармацыю, абмяркоўваем яе з профільнымі дзяржорганамі і сумесна выпрацоўваем рашэнні, якія ўлічваюць інтарэсы і бізнесу, і дзяржавы. Да прыкладу, на мінулым тыдні прадуктыўна папрацавалі ў Гомельскай вобласці: сабралі хвалюючыя прадпрымальнікаў пытанні, і па шэрагу ўжо ёсць станоўчыя рашэнні», — распавёў Кірыл Машарскі.
Завяршэннем працоўнага дня стала сустрэча з навучэнцамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая прайшла ў Цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва ПУП «Айцінімакс».
Серыя дыялогавых пляцовак працягнецца на наступным тыдні ў Брэсцкай вобласці.