Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Лічбы і факты: 500 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці змагаюцца за перамогу ў конкурсе «Прадпрымальнік года»

1 чэрвеня 2025 года завяршыўся прыём заявак для ўдзелу ў штогадовым нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года», і ўжо хутка Ўрад вызначыць яго пераможцаў.

Прадпрымальнікі спаборнічаюць паміж сабой за перамогу ў пяці намінацыях, але самая высокая канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў у катэгорыях «Эфектыўны бізнэс у сферы паслуг», «Эфектыўны бізнэс у сферы вытворчасці» і «Эфектыўны індывідуальны бізнэс».

З задавальненнем адзначаем высокую цікавасць і імкненне атрымаць заслужанае прызнанне за свой уклад у развіццё прадпрымальніцтва нашай краіны прадстаўнікоў рэгіёнаў: лідарамі па колькасці заявак на ўдзел сталі Брэсцкая, Мінская і Гродзенская вобласці. 

Гэта яскравае сведчанне таго, што прадпрымальніцкая ініцыятыва актыўна развіваецца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах, дзе бізнес становіцца драйверам эканамічнага росту.

 Па традыцыі, пераможцы будуць аб'яўлены на ўрачыстай цырымоніі, дзе ім уручаць дыпломы, грашовыя прэміі, а таксама спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу.

Сачыце за навінамі – наперадзе самыя яркія моманты!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/lichby-i-fakty-500-pradstaunikou-biznes-supolnastsi-zmagajutstsa-za-peramogu-u-konkurse-pradprymalnik-50632-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова