Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Лічбы і факты: доля жанчын у бізнэсе набліжаецца да адзнакі ў 40%

Сёння каля 85 тыс. жанчын у Беларусі займаюцца прадпрымальніцтвам – гэта 42% усёй бізнес-супольнасці.

Ініцыятыўныя беларускі актыўна праяўляюць свае лідарскія якасці: яны займаюць больш за палову кіруючых пасад.

Сярэднестатыстычны партрэт бізнэсвумэн выглядае наступным чынам: гэта жанчына 40 гадоў, гараджанка, з вышэйшай адукацыяй, замужам і якая працуе ў сферы паслуг (кансалтынг, дызайн, сфера прыгажосці).

Пры гэтым адзначаем устойлівы рост жаночай прысутнасці і ў традыцыйна мужчынскіх сферах: прамысловасці, грузаперавозках, сельскай гаспадарцы і IT.

Мінэканомікі сістэмна працуе над тым, каб рэсурсная падтрымка жаночага прадпрымальніцтва станавілася больш даступнай і эфектыўнай. На гэта нацэлены фінансавыя інструменты падтрымкі (субсідыі, гранты, лізінг і крэдыты на льготных умовах), а таксама развітая сетка інфраструктуры падтрымкі МСП – 86 цэнтраў падтрымкі і інкубатараў, якія спецыялізуюцца на дапамозе пачаткоўцу бізнесу.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/lichby-i-fakty-dolja-zhanchyn-u-biznese-nablizhaetstsa-da-adznaki-u-40-51137-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова