Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Лічбы і факты: новыя механізмы дзяржаўнай фiнпадтрымкi павышаюць даступнасць капіталу для бізнесу

У Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў за паручыцельствам могуць звярнуцца суб'екты малога і сярэдняга бізнесу пры рэалізацыі імі інвестпраектаў, бізнес-праектаў. Яго памер складае не больш за 80 % ад сумы абавязацельстваў.

Яшчэ адзін новы інструмент гранты – грошы на бязвыплатнай беззваротнай аснове, якія выдзяляюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкам у адпаведнасці з усталяванымі імі крытэрыямі. Долевае фінансаванне – не менш за 50% выдаткаў на рэалізацыю праекта.

Захоўваюцца і ўжо правераныя часам механізмы – пазыкі і лізінг на працяглы тэрмін па камфортным умовам.

Акрамя таго, мэтавыя субсідыі і льготныя крэдыты праз банкі-партнёры прадастаўляюць аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Такім чынам, новыя інструменты дзяржпадтрымкі адкрываюць дадатковыя магчымасці для маштабавання сваёй справы, рэалізацыі новых праектаў і нарошчвання сектарам МСП ўкладу ў агульны эканамічны вынік.

З падрабязнай інфармацыяй пра крыніцы і спосабы фінансавання суб'ектаў МСП можна азнаёміцца тут

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/lichby-i-fakty-novyja-mexanizmy-dzjarzhaunaj-finpadtrymki-pavyshajuts-dastupnasts-kapitalu-dlja-biznesu-51065-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова