Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Лічбы і факты: у 2025-м рэалізуецца звыш 700 камерцыйных інвестпраектаў на 9,1 млрд. рублёў

Значны ўклад у развіццё рэгіёнаў уносіць ініцыятыва «Адзін раён–адзін праект»: да канца года завершым 90 з 147 бізнес-ідэй, з'явіцца каля 700 новых працоўных месцаў.

Набірае абароты якая стартавала ў гэтым годзе «Рэгіянальная ініцыятыва» : яе пул дасягнуў адзнакі ў 100 праектаў на 100 млн.рублёў, ад 5 з іх чакаем эканамічнага эфекту ўжо да снежня 2025-га.

Істотную аддачу прагназуем ад імпартазамяшчальных і інтэграцыйных інвестпраектаў: 25 з іх таксама завершыцца ў 2025-м, высокааплатную працу атрымаюць 355 чалавек.

У цэлым да канца года плануем завяршэнне 230 з 700 камерцыйных праектаў і стварэнне 2,5 тыс.новых працоўных месцаў.

Вялікая інвестыцыйная праца чакаецца і ў 2026-м: звыш 630 праектаў на 10 млрд. рублёў.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/lichby-i-fakty-u-2025-m-realizuetstsa-zvysh-700-kamertsyjnyx-investpraektau-na-91-mlrd-rubleu-50847-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова